Рэдакцыі недзяржаўных СМІ і БАЖ запатрабавалі спыніць ціск на прэсу і адклікаць пазоў супраць Tut.by

01.10.2020 / 13:43

1 кастрычніка Беларуская асацыяцыя журналістаў і рэдакцыі незалежных медыя выступілі з супольнай заявай у сувязі з ціскам на партал Tut.by і абмежаваннем доступу да незалежных сайтаў.

«Ціск на Tut.by і абмежаванне доступу да незалежных сайтаў, якое таксама ажыццяўлялася згодна з рашэннямі Міністэрства інфармацыі, з'яўляюцца грубым парушэннем свабоды выказвання думкі, якую гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Перашкоды ў дзейнасці найбольш папулярных СМІ ў Беларусі не толькі парушаюць свабоду журналісцкай дзейнасці, але і абмяжоўваюць права кожнага на атрыманне інфармацыі пра сітуацыю ў краіне, дэманструюць пагарду да грамадзян краіны», — гаворыцца ў заяве.

У ёй БАЖ і рэдакцыі СМІ

Пад заявай падпісаліся:

Сумесная заява адкрытая для далучэння рэдакцый.

Nashaniva.com