БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Школьніца ў слухаўках не заўважыла аўтамабіль і разбіла мабільнікам лабавое шкло

2.10.2020 / 9:46

Nashaniva.com

blog.allo.ua.

Здарэнне адбылося 30 верасня ў 17:15, піша «Рэгіянальная газета».

Віляйчанка на «Мерседэсе» ехала па вуліцы. У гэты час на дарогу выйшла дзяўчынка з мабільнікам у руках і ў навушніках. Дзіця не заўважыла машыну. Жанчына своечасова спынілася. Аднак дзяўчынка выпусціла з рук мабільнік, які паляцеў проста ў лабавое шкло машыны і пабіў яго.

Кіроўца выклікала ДАІ. З дзяўчынкай усё добра. Але выпадак адносіцца да ДТЗ, бо ёсць механічныя пашкоджанні аўтамабіля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула