Праваабаронцы прызналі Юхневіча, Афнагеля і Войніча палітвязнямі
02.10.2020 / 15:29
Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітычнымі вязнямі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча і Паўла Юхневіча.
Ім выстаўленыя абвінавачванні паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса («Масавыя беспарадкі»).
Усе фігуранты справы з'яўляюцца прынцыповымі і даўнімі праціўнікамі існуючага палітычнага рэжыму ў краіне, нагадваюць праваабаронцы.