Санэпідслужба дазволіла піць ваду з крана ў Першамайскім і Савецкім раёнах Мінска

02.10.2020 / 16:30

Па выніках апошніх аналізаў вады ў Першамайскім і Савецкім раёнах адхіленняў ад нормаў не выяўлена, паведамляе Telegram-канал «Минск. Официально».

— Сярод спроб, адабраных нашай лабараторыяй а 12:00, нестандартных не зафіксавана, — адзначыла галоўны санітарны доктар Мінска Святлана Ярмак.

На дадзены момант абмежаванняў па выкарыстанні водаправоднай вады ў пітных мэтах няма, удакладніла яна.

Дынамічнае назіранне за якасцю вады ў водаправоднай сетцы працягваецца. Пробы адбіраюць кожныя тры гадзіны.

Nashaniva.com