Каранавірус выявілі ў двух членаў дэлегацыі Макрона ў Літве. Прэзідэнт Наўседа здае тэст
04.10.2020 / 09:25
2 кастрычніка каранавірус выявілі ў дваіх чальцоў дэлегацыі прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, якія прыязджалі з ім у Літву, піша Delfi.
Паводле рэкамендацый Нацыянальнага цэнтра грамадскай аховы здароўя, усіх, хто кантактаваў з гэтымі людзьмі, ізалявалі, іх правераць на COVID-19.
На дадзены момант у ізаляцыі знаходзяцца пяцёра работнікаў прэзідэнцкай службы. Прэзідэнт Гітанас Наўседа і ягоная жонка Дыяна не будуць ізаляваныя, аднак іх прафілактычна правераць на COVID-19. Пазней НЦАЗ паведаміў, што выявілі 9 кантактаў з хворымі, яны правядуць у ізаляцыі 14 дзён.
Нагадаем, што ў аўторак Макрон сустракаўся ў Вільні са Святланай Ціханоўскай.