Праваабаронцы: Падчас акцый 4 кастрычніка затрыманыя 224 чалавекі

05.10.2020 / 07:16

4 кастрычніка ў Мінску і іншых гарадах прайшлі маршы ў падтрымку палітвязняў. У акцыі ў Мінску ўзялі ўдзел больш за сто тысяч чалавек. 

Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае інфармацыю пра затрыманых удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый пратэсту. 

Затрымлівалі людзей у Мінску, Бабруйску, Жодзіне, Гродне, Віцебску. На гэты момант праваабаронцам вядомыя 224 прозвішчы затрыманых. Спіс можна пабачыць на сайце «Вясны».

Nashaniva.com