Сіноптыкі: 6 кастрычніка — да +20, навальніцы

06.10.2020 / 07:54

6 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Па ўсходняй палове пройдуць дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі па ўсходзе краіны — моцныя дажджы. Вецер паўднёвы парывісты. Максімальная тэмпература паветра днём складзе +14..+20°C.

У Мінску ўдзень чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёвы парывісты. Тэмпература паветра раніцай +15..+17°C, удзень +17..+19°C, увечары +13..+16°C.

Nashaniva.com