Прэзідэнт Кыргызстана заявіў, што гатовы ануляваць вынікі выбараў

06.10.2020 / 08:22

З улікам сітуацыі кіраўнік дзяржавы рэкамендуе ЦВК старанна вывучыць матэрыялы, звязаныя з парушэннямі, аж да анулявання вынікаў парламенцкіх выбараў, распавялі 24.kg у прэс-службе прэзідэнта Кыргызстана Сааранбая Жээнбекава.

«Кіраўнік дзяржавы заклікае ўсе палітычныя сілы краіны да разважлівасці дзеля Кыргызстана і яго грамадзян», — адзначыла прэс-сакратар.

Паводле яе звестак, цяпер Жээнбекаў знаходзіцца ў Бішкеку.

Фота на галоўнай старонцы: azzatyq.org

Nashaniva.com