Стала вядома, чаму быў звольнены амбасадар Беларусі ў Латвіі Васіль Марковіч

06.10.2020 / 09:24

Партал DELFI піша, што пасля выбараў амбасадар прыйшоў на сустрэчу беларускай суполкі «Світанак» і пацвердзіў, што ў Латвіі перамагла Святлана Ціханоўская.

Пасля гэтага Марковіч быў выкліканы ў Мінск і пазбаўлены дыпламатычнага статусу.

Згодна з афіцыйнымі вынікамі галасання ў Латвіі, Ціханоўская набрала 59% галасоў, Лукашэнка — 34%.

Nashaniva.com