У тэатры імя Горкага на два тыдні адмяняюць спектаклі
06.10.2020 / 12:59
У Нацыянальным драматычным тэатры імя Горкага (Рускі тэатр) з 6 па 17 кастрычніка ўключна адмяняюцца ўсе спектаклі.
Прычына — складаная санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя, паведамляецца на сайце тэатра.
Набытыя квіткі можна здаць у касе тэатра па адрасе: вул. Валадарскага, 5.