Акцёр Павел Харланчук аштрафаваны на 405 рублёў за справу двухмесячнай даўніны

06.10.2020 / 15:43

Такое рашэнне прыняў суд Савецкага раёна Мінска (суддзя Вера Галаўкова). Харланчук быў асуджаны па класічым артыкуле 23.34 (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў), піша Tut.by.

Прычым справа амаль двухмесячнай даўніны. Павел быў затрыманы ў ноч з 10 на 11 жніўня. У тую ноч ён выходзіў на сувязь з жонкай а 2-й гадзіне ночы ў раёне станцыі метро «Пушкінская». Ён збіраўся знайсці таксі, каб ехаць дадому. З таго часу яго тэлефон быў выключаны. Праз суткі Павел выйшаў на свабоду.

А суд прайшоў толькі зараз.