Памёр дэпутат Палаты прадстаўнікоў Пісанік. Павінны адбыцца перавыбары
08.10.2020 / 10:03
natpress.net
Памёр 63-гадовы дэпутат ад Камуністычнай партыі Леанід Пісанік. Ён прадстаўляў 43-ю Палескую акругу (Мазыр).
Пісанік доўгі час рабіў вайсковую кар'еру, даслужыўся да намесніка камандзіра дывізіі па выхаваўчай рабоце.
У сярэдзіне 1990-х перайшоў на цывільную працу ў Мазырскі гарвыканкам. Быў першым намеснікам старшыні (1997-2007).
Пасля працаваў старшынёй Ельскага райвыканкама, адкуль і паехаў у Мінск у якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Стаў дэпутатам у 2016, пасля пераабраўся ў 2019.
Паколькі месца ў Палаце прадстаўнікоў вызвалілася, Цэнтральная выбарчая камісія павінна прызначыць перавыбары па Палескай акрузе. У іх змогуць удзельнічаць кандыдаты з усёй краіны, у тым ліку і папулярныя апазіцыйныя палітыкі.