«Не зваліцца ў штопар»: Лукашэнка праводзіць нараду наконт каранавіруса

08.10.2020 / 10:56

Аляксандр Лукашэнка сёння праводзіць нараду аб гатоўнасці сістэмы аховы здароўя супрацьстаяць эпідэмічнаму ўздыму другой хвалі COVID-19, а таксама і сезонным рэспіраторным інфекцыям, піша БелТА.

«Усё ў нашых руках для таго, каб не зваліцца ў некантраляваны эпідэмічны штопар, — падкрэсліў ён. — Заставацца здаровым, не дапускаць хваробы — гэта не праблема дактароў і не іх галаўны боль! Праца медыкаў — дапамагаць тады, калі па волі выпадку няшчасце адбылося. А ўсё астатняе — за намі».