У свае 82 гады гэтая жанчына не прапускае ніводнага маршу
11.10.2020 / 00:41
Фота Cat Cat.
Сафіі Мікалаеўне 82 гады. Яна была, магчыма, найстарэйшай удзельніцай жаночых гулянняў у Мінску на праспекце 10 кастрычніка.
«Я і на Маршы пенсіянераў у панядзелак была, і заўтра ў нядзелю пайду, і ў панядзелак з пенсіянерамі зноў, — сказала яна @nashaniva. — Я хаджу, каб падтрымаць, абараніць нашу моладзь. Моладзь у нас найлепшая на свеце!» — кажа Сафія Мікалаеўна.