Домрачава выказалася пра сітуацыю ў краіне: Бессэнсоўна звальняць, арыштоўваць і дубасіць людзей на вуліцах
13.10.2020 / 09:53
Алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава падзялілася меркаваннем аб тым, што адбываецца ў краіне.
«Нешта робячы, прадпрымаючы нейкія крокі, важна разлічваць на вынік. Я абсалютна дакладна разумею, што мой публічны гнеў не вырашыць грамадскіх праблем. Магчыма, гэта дапаможа самасцвердзіцца ў вачах іншых, атрымаць чыёсьці адабрэнне, магчыма, на душы стане лягчэй, але да мэты дакладна не прывядзе.
Мы ўсе бачым, што ў краіне праблемы, а каб спрыяць іх вырашэнню, бесcэнсоўна скалынаць паветра агрэсіўнымі словамі з аднаго боку і абсалютна дакладна, бессэнсоўна з другога боку, звальняць, арыштоўваць і дубасіць людзей на вуліцах… не важна, выпадкова апынуліся ў «гарачых» месцах або наўмысна, тваіх, чыіхсьці блізкіх ці не — усё аднолькавыя.
Пакуль, відавочна, што ўсе падобныя дзеянні толькі яшчэ больш раз'юшваюць супрацьлегласці, пагаршаюць сітуацыю і распальваюць абстаноўку.
На дадзены момант я пакуль не бачу таго свайго кроку, здзейсніўшы які, змагу па-сапраўднаму дапамагчы вырашэнню праблем у краіне.
А вось з боку дзяржаўных органаў, каб урэгуляваць сітуацыю і вырашыць праблемы людзей, павінны знайсціся ідэі цікавейшыя, чым «завалілі/арыштавалі/звольнілі». Не ў першабытным жа веку жывём… людзі хочуць быць пачутымі.
Трэба ўсім супакоіцца і ўсё абмеркаваць, магчыма, гэта наблізіць да запаветнай мэты — справядлівай, мірнай, спакойнай, прыгожай краіне … ва ўсіх жа гэтая мэта такая?» — напісала Домрачава ў сваім Facebook.
Нагадаем, што ў нядзелю быў затрыманы і збіты брат Дар'і Мікіта.