На выходных паабяцалі мокры снег

15.10.2020 / 11:42

Фота Сяргея Гудзіліна

У пятніцу днём месцамі па краіне — кароткачасовыя дажджы. Уначы 0..+6°С, днём +5..+10°С.

У суботу ноччу 0..+7°С, пры праясненнях да -2°С; днём +3..+10°С.

У нядзелю, 18 кастрычніка, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы -3..+4°С, днём +2..+9°С.