Парламент Кыргызстана адмяніў надзвычайнае становішча

16.10.2020 / 09:46

Парламент Кыргызстсана адмяніў пастанову аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча ў Бішкеку.

Рэжым надзвычайнага становішча ў Бішкеку прэзідэнт Сааранбай Жээнбекаў увёў з 10 кастрычніка. Улады ўстанавілі асаблівы парадак уезду і выезду з горада, згодна з указам прэзідэнта ў Бішкек былі ўведзеныя войскі.

У панядзелак, 12 кастрычніка, прэзідэнт паўторна ўвёў рэжым надзвычайнага становішча на тэрыторыі сталіцы.

Учора Жээнбекаў падаў у адстаўку.

Nashaniva.com