Вызвалены з СІЗА паліттэхнолаг Віталь Шкляраў
19.10.2020 / 10:19
day.gudkov.ru
Адвакат Антон Гашынскі паведаміў Tut.by, што Віталю Шкляраву змененая мера стрымання, ён выйшаў на волю.
Віталь Шкляраў быў затрыманы 29 ліпеня, яму выставілі абвінавачванне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак («справа Ціханоўскага»). Сам паліттэхнолаг, будучы на волі, заяўляў, што не быў кансультантам Сяргея Ціханоўскага і ніколі не працаваў на яго.
11 кастрычніка Шкляраў быў на сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ.
Віталь Шкляраў — ураджэнец Гомеля, жыў у ЗША. Быў дарадцам выбарчых кампаній Барака Абамы, Берні Сандэрса, Ангелы Мэркель, Ксеніі Сабчак, Дзмітрыя Гудкова.
Жонка Шклярава — грамадзянка ЗША, яна працуе ў пасольстве ў Кіеве. У Шклярава ёсць амерыканскі дыппашпарт.
Раней былі вызваленыя з СІЗА грамадскі дзеяч Юрый Васкрасенскі, дырэктар PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч, а таксама галоўны бухгалтар Юлія Шардыка і HR Уладзіслаў Міхалап, адвакат Ілля Салей.