Канал Nexta-Live і лагатып Nexta прызнаныя экстрэмісцкімі

абноўлена

20.10.2020 / 14:31

Сцяпан Пуціла, кіраўнік Nexta

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі тэлеграм-канал Nexta-Live і лагатып Nexta. Заява з просьбай аб гэтым паступіла ад ГУБАЗіКа.

Міністэрства інфармацыі аператыўна ўключыла іх у забаронены спіс.

Гэта значыць, што дзяліцца кантэнтам тэлеграм-канала Nexta-Live нельга ні ў сацсетках, ні ў медыя.