МТС павышае тарыфы на паслугі сотавай сувязі на 4%

21.10.2020 / 20:58

МТС інфармуе абанентаў аб павышэнні тарыфаў на асноўныя паслугі сотавай сувязі на 4% ад узроўню бягучых тарыфаў з 1 лістапада 2020 года.

Напрыклад, абаненцкая плата на тарыфе «Супер» складзе 10,81 рубля. Тарыф «Супер 25» будзе каштаваць 30,6 рубля. Абаненцкая плата на тарыфным плане «Безліміцішча+» стане 25,48 рубля.

Змену кошту тарыфаў для фізічных і юрыдычных асоб на асноўныя паслугі МТС можна паглядзець на сайце аператара.

Nashaniva.com