Уладзімір Кавалкін адсядзеў 12 з 15 сутак і зараз выйдзе на волю

22.10.2020 / 11:19

Фота з архіва

Заснавальнік сайта Petitions.by Уладзімір Кавалкін, якому прысудзілі 15 сутак, выйдзе на свабоду проста зараз, адседзеўшы 12 сутак.

Унікальная сітуацыя — Мінгарсуд адмяніў рашэнне Фрунзенскага суда.

Заснавальнік праектаў Petitions.by і «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін быў затрыманы 10 кастрычніка (гэта была субота). Праз нейкі час ён атрымаў 15 сутак арышту.

Nashaniva.com