Трамп і Байдэн правялі заключныя дэбаты і разышліся, не паціснуўшы рук

23.10.2020 / 09:23

Кандыдаты на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай і дэмакратычнай партый Дональд Трамп і Джо Байдэн скончылі дэбаты і разышліся, нават не развітаўшыся.

Супернікі праігнаравалі фармальныя правілы прыстойнасці і не сталі ціснуць рукі па заканчэнні дэбатаў. Мужчыны моўчкі разышліся ў розныя бакі, абнялі сваіх жонак, развіталіся з натоўпам прысутных і пакінулі залу.

Дэбаты паміж дэмакратам і рэспубліканцам прайшлі 23 кастрычніка на сцэне канферэнц-залы ўніверсітэта Белмонт. Дыскусія доўжылася каля паўтары гадзіны, за гэты час Байдэн і Трамп закранулі шэсць пытанняў.

Выбары ў ЗША пройдуць 3 лістапада.

Nashaniva.com