У чацвер у фае метро «Маскоўская» памёр 50-гадовы мужчына

23.10.2020 / 13:34

Здарэнне адбылося каля 23:00, паведамляюць Мінск-навіны.

У фае станцыі мужчына рэзка адчуў недамаганне, папрасіў супрацоўнікаў метрапалітэна выклікаць хуткую дапамогу і страціў прытомнасць.

Брыгада медыкаў, што прыбыла на месца, канстатавала смерць мужчыны.

Моманту наступлення смяротнага выніку папярэднічаў масіўны крывацёк. Яго крыніца зафіксавана ў ходзе агляду цела і звязана з захворваннем.

Паводле папярэдніх звестак, смерць мужчыны не носіць крымінальны характар. Цялесных пашкоджанняў не выяўлена. 

Nashaniva.com