Футбаліст Васіль Хамутоўскі аштрафаваны

26.10.2020 / 10:18

Былы галкіпер зборнай Беларусі па футболе, экс-трэнер варатароў брэсцкага «Дынама» Васіль Хамутоўскі аштрафаваны (суддзя Таццяна Ліннік).

Сума штрафу не паведамляецца. Раней паведамлялася, што Васілю далі 10 сутак.

Хамутоўскі выступаў супраць фальсіфікацый і гвалту з боку сілавікоў. З-за сваёй грамадзянскай пазіцый ён звольніўся з брэсцкага «Дынама» і далучыўся да незалежнага аб'яднання спартоўцаў SOS BY.

Nashaniva.com