Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 27 кастрычніка даражэе на 1 капейку

26.10.2020 / 18:03

Фота Надзеі Бужан.

Аўтамабільнае паліва з 27 кастрычніка падаражэе традыцыйна на адну капейку, паведамляе «Белнафтахім».

Рознічныя цэны на маторнае паліва на АЗС цяпер будуць:

АІ-92-К5-Еўра — 1,7 рубля;

АІ-95-К5-Еўра — 1,8 рубля;

АІ-98-К5-Еўра — 2,02 рубля;

Дызель — 1,80 рубля.

Гэта 16-е змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў 2020 годзе.

Nashaniva.com