У Верхнядзвінскім раёне муж і жонка атруціліся невядомай вадкасцю са сметніка

26.10.2020 / 19:09

60-гадовы жыхар Верхнядзвінскага раёна 22 кастрычніка знайшоў на сметніку 5-літровую ёмістасць з вадкасцю з пахам спірту і прынёс яе дадому. Мужчына разам са сваёй жонкай выпіў вадкасць. На наступны дзень ім стала дрэнна і сын выклікаў хуткую дапамогу.

Муж і жонка памерлі ў бальніцы 24 кастрычніка.

Праводзіцца праверка.

Nashaniva.com