У МУС заявілі, што знайшлі ў Гомелі «прадмет, які знешне нагадвае самаробнае выбуховае прыстасаванне»
26.10.2020 / 20:30
У МУС заявілі, што амапаўцы ўначы 26 кастрычніка знайшлі каля возера «прадмет, які знешне нагадвае самаробнае выбуховае прыстасаванне».
У ведамстве сцвярджаюць, што «прадмет» быў «закапаны пад дрэўцам БЧБ-сцяга».
«Супрацоўнікі АМАП, якія выехалі на месца, звярнулі ўвагу на закапаны пад дрэўцам прадмет. Ён быў падобны да выбуховай прылады, таму на месца здарэння выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу», — заявілі ў МУС.
Завялі крымінальную справу.