У Наваполацку на нядзельным маршы затрымалі каля 20 чалавек

26.10.2020 / 21:13

З'явілася афіцыйная інфармацыя пра затрыманых падчас учарашняй акцыі пратэсту ў Наваполацку.

Як распавялі gorod214.by у наваполацкай міліцыі, 25 кастрычніка за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах было затрымана каля 20 чалавек. 17 чалавек змешчаны ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў да разгляду ў судзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Раней ва УУС Віцебскага аблвыканкама паведамілі аб трох дастаўленых у РАУС у Полацку.