У Слуцку масава судзілі тых, хто ўскладаў кветкі да помніка ахвярам Халакоста

26.10.2020 / 22:02

Людзей, якія прыйшлі на суд слухачамі, не пусцілі. Фота: Алеся Белая.

У сераду 21 кастрычніка крыху больш за 10 жыхароў Слуцка ўсклалі кветкі да помніка спаленым і забітым вязням слуцкага гета. Пазней затрымалі некаторых з іх. 26 кастрычніка над гараджанамі прайшлі першыя суды, піша Інфа-Кур'ер.

26 кастрычніка суды прайшлі над Андрэем Кратом, Ірынай Крот, Зінаідай Цімошак і Яўгенам Азёрным. Іх абвінавачвалі па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Усе пасяджэнні вёў суддзя Аляксандр Шутко. Суд прызначыў:

Яшчэ дваіх затрыманых будуць судзіць заўтра.