У вучылішчы алімпійскага рэзерву прыбралі банер, на якім была Герасіменя
28.10.2020 / 14:41
У Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву прыбралі банер з алімпійцамі, на якім была адлюстраваная Аляксандра Герасіменя, піша Tribuna.com.
Герасіменя выйграла 2 сярэбраныя і адзін бронзавы медаль на Алімпійскіх гульнях, станавілася чэмпіёнкай свету, чэмпіёнкай Еўропы.
Пасля выбараў-2020 Герасіменя выступіла за сумленныя выбары, а таксама супраць гвалту. Узначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.