Вакульчык прызначаны памочнікам прэзідэнта па Брэсцкай вобласці, Караеў — па Гродзенскай

29.10.2020 / 11:23

Фота Дар'і Буракінай

Аляксандр Лукашэнка прызначыў кіраўніка Рады бяспекі Валерыя Вакульчыка памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Брэсцкай вобласці, паведамляе БелТА.

Ужо экс-міністр унутраных спраў Юрый Караеў прызначаны на адпаведную пасаду ў Гродзенскай, а яго наменсік Аляксандр Барсукоў — у Мінску.

Валерый Вакульчык быў прызначаны кіраўніком Рады бяспекі 3 верасня, з лістапада 2012 па верасень 2020 ён быў кіраўніком КДБ.

Юрый Караеў кіраваў МУС з чэрвеня 2019 года 

***

«Публічна хачу давесці да ўсіх прысутных: мною прынятае кадравае рашэнне і вы ўтрох накіроўваецеся не тое што на асабліва небяспечныя ўчасткі, але вельмі адказныя ўчасткі нашай краіны. У сувязі з тымі падзеямі, перш за ўсё, якія адбыліся (яны яшчэ не скончаны, мы яшчэ не ведаем, у што гэта можа выліцца). Чаму вы? Вы людзі вайсковыя, дасведчаныя, вас не трэба ўводзіць у курс справы і вучыць», — цытуе словы Лукашэнкі БелТА.

Звяртаючыся да старшыні Савета рэспублікі Наталлі Качанавай, Лукашэнка даручыў падрыхтаваць і ўдасканаліць нарматыўна-прававую базу, якая датычыцца памочнікаў.

«Бо паўнамоцтвы іх будуць значна шырэйшыя. Я не хачу цяпер канкрэтызаваць іх экспромтам. Мы пра гэта яшчэ павінны пагаварыць».

Nashaniva.com