Саўладальніцу бара «Перасмешнік» затрымалі на 15 сутак

03.11.2020 / 15:19

Фота Вадзіма Заміроўскага

Саўладальніцу бара «Перасмешнік» Вольгу Мазур затрымалі на 15 сутак. Пра гэта Tut.by паведамілі ва ўстанове.

У «Перасмешніку» распавялі, што сёння да 14:00 Вольгу выклікалі ў Цэнтральнае РУУС Мінска. Праз некаторы час ва ўстанову патэлефанавала мама Вольгі Алена Міхайлаўна і паведаміла, што яе дачку затрымалі на 15 сутак.

«Перасмешнік» быў адной з устаноў, якая не працавала 26 кастрычніка.