Трое замежнікаў адпачывалі ў пінскім пабе: адзін памёр, а другі трапіў у бальніцу

03.11.2020 / 17:30

Застолле ў пінскім пабе скончылася трагедыяй, паведамляе «Медыя-Палессе».

Трое знаёмых замежнікаў з Германіі і Чэхіі адпачывалі ў пабе «Чэрчыль» 29 кастрычніка, выпівалі. Пасля завяршэння застолля адзін з іх, спускаючыся па лесвіцы, не ўтрымаў раўнавагу, зваліўся і стукнуўся галавой аб сцяну. Брыгада хуткай дапамогі канстатавала смерць.

Другі наведвальнік, устаючы з-за стала, упаў і ўдарыўся галавой аб падлогу. З траўмамі яго даставілі ў Пінскую цэнтральную бальніцу.