Футбаліст «Гарадзеі» арыштаваны на 13 сутак. У яго ўжо быў першы тэрмін

04.11.2020 / 12:22

ФК «Гарадзея»

За ўдзел у нядзельным маршы 1 лістапада арыштаваны футбаліст футбольнага клуба вышэйшай лігі «Гарадзея» Расціслаў Шавель. Яму далі 13 сутак.

Ён абвінавачваўся па 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), віну не прызнаў, і суддзя Пірожнікава пастанавіла прызначыць яму 13 сутак арышту.

Форвард раней ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці ў жніўні (па тым жа артыкуле). Тады ён адседзеў восем сутак.