Святлана Ціханоўская адпраўляецца ў Аўстрыю. Сустрэнецца з канцлерам Курцам

04.11.2020 / 15:53

Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская накіроўваецца з рабочым візітам у Вену 5-6 лістапада, дзе сустрэнецца з канцлерам Себасцьянам Курцам, а таксама пасламі АБСЕ, паведамляе яе тэлеграм-канал.

На гэтых сустрэчах яна плануе абмеркаваць магчымыя шляхі вырашэння крызісу ў Беларусі, а таксама патэнцыйныя праграмы гуманітарнай дапамогі беларускаму народу. Таксама Святлана паўдзельнічае ў круглым стале па Беларусі, ініцыяваным арганізацыяй ICEUR.

Раней Ціханоўская ўжо сустракалася з міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам.

Nashaniva.com