Старшынёй Партыі БНФ пераабралі Рыгора Кастусёва

У Мінску прайшоў 20-ы з'езд Партыі БНФ

07.11.2020 / 18:10

Фота Надзеі Бужан

На пасаду старшыні балатаваліся дзейны старшыня партыі Рыгор Кастусёў, мінскі актывіст партыі Ілля Дабратвор і Васіль Раманаў з Гомеля.

Як паведаміў «Радыё Свабода» Аляксей Янукевіч, Кастусёў атрымаў 66 галасоў, за Дабратвора прагаласавалі 18 дэлегатаў, за Заманава — 3.

На намеснікаў старшыні былі вылучаныя Аляксей Янукевіч, Зміцер Салошкін, Вадзім Саранчукоў і Юрый Меляшкевіч. Тут альтэрнатыўнасці няма, паколькі абіраюцца 4 намеснікі.

Nashaniva.com