Затрымалі гурт «Рэха» разам з Андрусём Такіндангам

07.11.2020 / 22:21

Фота з сайта Радыё Рацыя

Адбываецца паляванне на музыкаў, якія выступаюць у мікрараёнах Мінска.

Пасля канцэрта ў Каменнай Горцы затрыманы гурт «Рэха» на чале з лідарам Андрусём Такіндангам, паведамляе «Белсат».

Музыкаў таксама, як і Паўла Аракеляна ў Малінаўцы раней, выцягнулі з таксоўкі і звезлі на бусе ў невядомым кірунку.

Nashaniva.com