Трамп: Я выйграў выбары, атрымаўшы 71 мільён галасоў

08.11.2020 / 08:46

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп заявіў, што выйграў выбары прэзідэнта, але ў Twitter назвалі гэты допіс спрэчным.

«Назіральнікаў не дапускалі да падліку галасоў. Я перамог на выбарах, атрымаўшы 71 млн галасоў. Адбываліся дрэнныя рэчы, якія нашым назіральнікам не давалі ўбачыць. Мільёны паштовых бюлетэняў былі адпраўленыя людзям, якія ніколі пра гэта не прасілі!» — напісаў Трамп.

THE OBSERVERS WERE NOT ALLOWED INTO THE COUNTING ROOMS. I WON THE ELECTION, GOT 71,000,000 LEGAL VOTES. BAD THINGS HAPPENED WHICH OUR OBSERVERS WERE NOT ALLOWED TO SEE. NEVER HAPPENED BEFORE. MILLIONS OF MAIL-IN BALLOTS WERE SENT TO PEOPLE WHO NEVER ASKED FOR THEM!

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) November 7, 2020

Nashaniva.com