Затрымалі срэбнага прызёра Алімпіяды-2008 Андрэя Краўчанку — выцягнулі проста з машыны

08.11.2020 / 16:17

Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка і кікбаксёр Іван Ганін былі затрыманыя сёння. У момант затрымання яны знаходзіліся ў машыне на адной з парковак у цэнтры Мінска.

Рукі спартсменам адразу зацягнулі будаўнічымі звязкамі.

На дадзены момант месца знаходжання Краўчанкі і Ганіна невядома.

Нагадаем, Краўчанка адным з першых падпісаў ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту. Ганін таксама ўваходзіць у спіс падпісантаў.

Nashaniva.com