У Гродне сутыкнуліся тры аўтамабілі: цяжкія траўмы атрымала 3-гадовае дзіця

12.11.2020 / 18:39

11 лістапада ў Гродне аўтамабіль Opel пад кіраваннем 38-гадовай жанчыны сутыкнуўся з аўтамабілем Toyota, за рулём якога знаходзіўся 31-гадовы мясцовы жыхар. Ад удару Toyota сутыкнуўся з Volkswagen.

У выніку ДТЗ 3-гадовае дзіця, што знаходзілася ў Toyota, дастаўлена ў бальніцу ў цяжкім стане, а кіроўцу дадзенага аўтамабіля аказалі медычную дапамогу.

У дачыненні да жанчыны распачалі крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

Nashaniva.com