Сіноптыкі: 13 лістапада — да +6, па захадзе дажджы

13.11.2020 / 07:58

13 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е пераважна без ападкаў, толькі месцамі па захадзе невялікія ападкі, у асноўным дождж, паведамляе Белгідрамет.

У асобных раёнах краіны слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, слабы. Тэмпература паветра максімальная днём +1..+6°C.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні, слабы. Раніцай тэмпература паветра +1..+3°C, днём +2..+4°C, увечары +1..+3°C.

Nashaniva.com