«Шакаваны» — кіраўнік МЗС Літвы пра смерць Рамана Бандарэнкі

13.11.2020 / 10:48

Фота Аляксандры Піліповіч-Сушчыц

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус адрэагаваў на смерць Рамана Бандарэнкі. Ён напісаў на сваёй старонцы ў твітары, што шакаваны і выказаў спачуванні сям'і і сябрам загінулага хлопца.

«Раману быў усяго 31 год. Дзіўны цынізм, жорсткасць рэжыму і грубае ігнараванне памкненняў людзей да пераменаў»,— напісаў Лінкявічус.

Shocked by the death of Raman Bandarenka. My deepest condolences to his family and friends. Raman was only 31 years old. Astonishing cynicism, cruelty of the regime and blunt ignorance of people’s aspirations for changes. pic.twitter.com/9MrMOobxZ9

— Linas Linkevicius (@LinkeviciusL) November 12, 2020

Памёр Раман Бандарэнка, якога хуткая забрала непрытомным з Цэнтральнага РУУС

Nashaniva.com