Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Латвіі

13.11.2020 / 11:56

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з рабочым візітам у Латвіі, дзе яна сустрэнецца з кіраўніцтвам краіны і выступіць на канферэнцыі са зваротам па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, паведамляе яе тэлеграм-канал.

Яна раскажа пра Рамана Бандарэнку і закліча еўрапейскія краіны да больш рашучых дзеянняў у дачыненні да ўладаў Беларусі.

Сярод іншых тэм — ЧС па хакеі, падтрымка грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Таксама Святлана сустрэнецца з беларускай дыяспарай і прыме ўдзел у акцыі ўскладання кветак да манумента свабоды ў памяць пра Рамана Бандарэнку.

Nashaniva.com