Плошча Перамен сёння днём ФОТА

13.11.2020 / 14:02

Плошча Перамен сёння днём. Сюды прыйшлі людзі, каб ушанаваць памяць загінулага Рамана Бандарэнкі.

Раман Бандарэнка жыў на вуліцы Чарвякова ў Мінску каля плошчы Перамен. «Плошчай Перамен» называюць свой квартал жыхары аднаго з мінскіх мікрараёнаў. Такая назва прыжылася пасля таго, як жыхары гэтага жылога комплексу намалявалі на адной са сцен мурал з дыджэямі перамен. Лукашэнкаўцы замалёўвалі гэты мурал 14 разоў, але жыхары яго аднаўлялі. У гэтым квартале склалася моцная супольнасць. Жыхары запрашаюць музыкаў на вечаровыя канцэрты, самаадукоўваюцца на лекцыях і ўпрыгожваюць прастору нацыянальнай сімволікай.

Па ўсім Мінску прайшлі ланцугі ў памяць пра Рамана Бандарэнку. На вуліцы выйшлі тысячы людзей ФОТЫ, ВІДЭА

Фоты Аліны Мазавец