Прадстаўніца Ціханоўскай па справах моладзі — падазраваная па справе аб масавых беспарадках

13.11.2020 / 20:28

Член асноўнага складу Каардынацыйнай рады Алана Гебрэмарыям з'яўляецца падазраванай па справе аб масавых беспарадках, паведамляе прэс-служба Каардынацыйнай рады.

Алана Гебрэмарыям з'яўляецца падазраванай па арт. 342 ч. 1 (Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады) КК РБ. Дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Мера стрымання павінна быць выбрана да сярэдзіны нядзелі, 15 лістапада.

Пра затрыманне Аланы Гебрэмарыям стала вядома 12 лістапада.

Nashaniva.com