Ля Ждановічаў аўтамабіль збіў на пераходзе траіх малых дзяцей

16.11.2020 / 11:38

Фота МУС

Здарэнне адбылося ў нядзелю каля 14:40. 49-гадовая жанчына на «Мэрсэдэсе» ехала з боку санаторыя «Ракета» ў напрамку Ждановічаў, паведамляе БелТА са спасылкай на ДАІ.

Яна здзейсніла наезд на траіх 8-гадовых пешаходаў (дзяўчынку і дваіх хлопчыкаў). Дзеці ў суправаджэнні трэнера пераходзілі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

У выніку аварыі дзеці атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўлены ў бальніцу.

Nashaniva.com