У Брэсце закрылася аддзяленне Беларусбанка: захварэлі работнікі

17.11.2020 / 10:54

Аддзяленне Беларусбанка на Партызанскім праспекце ў Брэсце закрылася з 17 лістапада ў сувязі з хваробай работнікаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце банка.

Брэсцкая газета

Аддзяленне закрыта да 21 лістапада. Найбліжэйшыя пункты абслугоўвання знаходзяцца па адрасах: вуліца Маскоўская, 202, Гаўрылава, 21, Маладагвардзейская, 3.