З'явіўся чат, у якім людзі дапамагаюць жыхарам Новай Баравой. Ужо больш за 15 тысяч удзельнікаў

17.11.2020 / 11:49

З'явіўся чат, у якім людзі дапамагаюць жыхарам Новай Баравой. У чаце за тры гадзіны ўжо больш за 15 000 удзельнікаў.

Жыхары Мінска адрасна прапануюць там электрарадыятары, ваду, свае кватэры для часовага знаходжання.

Там няма вады з нядзелі, а сёння пачало знікаць ацяпленне.

У антылукашэнкаўскім бастыёне Новая Баравая следам за вадою адключылі ацяпленне

Nashaniva.com