Канюка паслом у Арменію, а Раўкова — у Азербайджан

19.11.2020 / 13:16

БелТА

Лукашэнка зрабіў сёння прызначэнні ў дыпкорпусе.

Былы генпракурор Аляксандр Канюк прызначаны паслом у Арменіі, экс-міністр абароны, а затым сакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў — паслом у Азербайджане.

Раўкоў і Канюк пакінулі свае пасады 3 і 9 верасня адпаведна.

Ужо былы кіраўнік Мытнага камітэта Юрый Сянько адпраўляецца паслом у Кітай.

Начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Андрэй Мяцеліца прызначаны паслом у Пакістане. Намеснік дырэктара Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Павел Узяткін узначаліць беларускую амбасаду ў Кеніі. Па сумяшчальніцтве ён таксама будзе прадстаўляць інтарэсы краіны ў Танзаніі, Угандзе і Эфіопіі.