Сілавікі сарвалі марш людзей з інваліднасцю, які сёння меўся прайсці па новым маршруце
19.11.2020 / 14:56
Сённяшні марш людзей з інваліднасцю павінен быў стартаваць ад плошчы Калініна. Але людзей, што сабраліся на яго, сілавікі не пусцілі на плошчу. Пратэстоўцы вырашылі ісці ў абыход. Затрымалі адну дзяўчыну.
Невялікая група паспрабавала прайсці па праспекце Незалежнасці. Але сілавікі перакрылі ім дарогу непадалёк ад плошчы Калініна, побач з кавярняй «Васількі». Пасля гэтага ўдзельнікі маршу пайшлі ў бок вуліцы Кузьмы Чорнага. Іх суправаджалі бусікі з сілавікамі.